Меншая колькасць інфекцый дае нам нам магчымасць спакойна праводзіць вакцынацыю, - кажа прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч. За апошнія суткі было пацверджана 4604 новыя выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй, 264 асобы памерлі.
Войцех Андрусевіч звяртае ўвагу, што пры абмежаваных пастаўках прышчэпак і меншай колькасці штодзённых інфекцый можна прызначыць больш часу на вакцынацыю. "Абмежаваныя пастаўкі, але пры гэтым звужэнне маштабу заражэнняў даюць Польшчы больш часу на вакцынацыю, якога ў іншых краінах, якія сутыкнуліся з трэцяй хваляй, няма", - кажа прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя.
ІАР/нг