Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы будуць спрошчаны працэдуры, датычныя перадачы энергіі

26.01.2021 14:43
Прапанаваныя змены павінны гарантаваць стабільнасць працы сістэм і энергетычную бяспеку краіны.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock, Ale059

Урад прыняў праект змяненняў у так званыя спецыяльныя акты перадачы энергіі. Іх папраўка заключаецца ў спрашчэнні працэдур і паскарэнні інвестыцый, звязаных з пашырэннем сетак перадачы электраэнергіі, газу і паліва. У прыватнасці, праект прадугледжвае скарачэнне колькасці неабходных працэдур і дакументаў.

Новыя правілы будуць гарантаваць удзел аператараў сетак перадачы ў працэсах, звязаных, напрыклад, з прыняццем мясцовых планаў прасторавага развіцця альбо прызначэннем інвестыцый грамадскага прызначэння. Гэта зроблена для ліквідацыі сітуацый, калі запланаваная энергетычная інфраструктура не можа быць пракладзена ў сувязі з існуючымі будынкамі.

Паводле меркавання Урадавага інфармацыйнага цэнтру, новыя правілы скароцяць сярэдні час, неабходны для падрыхтоўкі і рэалізацыі стратэгічных інвестыцый у энергетычны сектар. Цяпер гэта займае каля 19 месяцаў, а пасля змен ён скароціцца да шасці месяцаў. Прапанаваныя змены павінны гарантаваць стабільнасць працы сістэм і энергетычную бяспеку краіны.

ІАР/нг