Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы прынялі прававыя нормы выкарыстання электрычных самакатаў

26.01.2021 16:14
Прынята абмежаванне хуткасці да 20 кіламетраў у гадзіну і забарона на перавозку іншых людзей.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMimma Key/shutterstock.com

Савет міністраў прыняў юрыдычныя нормы, датычныя электрычных самакатаў. Сярод іншага прынята абмежаванне хуткасці да 20 кіламетраў у гадзіну, забарона на перавозку іншых людзей і патрабаванне акрэсленай паркоўкі. За невыкананне нарматыўных прававых актаў будзе прадугледжаны штраф. Дагэтуль выкарыстанне электрычных самакатаў не рэгуляваў Кодэкс аб дарожным руху. Урад ухваліў змены ў кодэкс, у выніку чаго самакаты будуць уключаны ў гэтыя правілы.

Электрасамакатам змогуць перасоўвацца толькі непаўналетнія, якія маюць пасведчанне на ровар альбо некаторыя катэгорыі вадзіцельскіх правоў. Людзям, якім споўнілася 18 гадоў, такія дакументы мець не трэба. Электрычныя самакаты могуць выкарыстоўвацца ў першую чаргу на веласіпедных дарожках ці праезных частках з абмежаваннем хуткасці да 30 кіламетраў у гадзіну. Ездзіць па тратуары будзе дазволена ў выключных выпадках. Тады нельга будзе рухацца хутчэй, чым пешаходы, і нельга перашкаджаць іх руху. Самакат не можа перавозіць іншых людзей, тавары ці жывёлу. Будзе забаронена буксіраваць іншы транспарт. На тратуары паркоўка будзе дазволена толькі паралельна яго краю.

Новыя правілы прадугледжваюць штраф за карыстанне мабільным тэлефонам за рулём – сума штрафу складае 200 злотых. За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення прадугледжаны штраф у памеры да 500 злотых.

Цяпер законапраект павінен прайсці адабрэнне дэпутатаў парламенту.

ІАР/нг