Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Банкаўская актыўнасць у Польшчы павялічылася

28.01.2021 09:34
Індэкс Pengab, які вымярае банкаўскія настроі ў краіне, вырас на 10,5 пункта да 2,1 у студзені, упершыню за некалькі месяцаў выйшаўшы з адмоўнай зоны.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepanuwat phimpha/Shutterstock.com

Польскія банкаўскія настрою палепшыліся ў студзені: даследаванне

Індэкс Pengab, які вымярае банкаўскія настроі ў краіне, вырас на 10,5 пункта да 2,1 у студзені, упершыню за некалькі месяцаў выйшаўшы з адмоўнай зоны, гаворыцца ў сумеснай справаздачы польскай банкаўскай асацыяцыі (ZBP) і маркеталагічнай фірмы Kantar TNS.

Паляпшэнне індэкса стала вынікам росту кліенцкай актыўнасці на польскім рынку банкаўскіх паслуг пасля рэзкага падзення летась, гаворыцца ў справаздачы.

Кшыштаф Петрашкевіч, кіраўнік Польскай банкаўскай асацыяцыі, лічыць, што, хоць апошняе значэнне індэкса Pengab было прыкметна лепшым, чым у папярэднія месяцы, яно ўсё яшчэ было амаль на 20 пунктаў ніжэй у сярэднім, чым да пандэміі.

Даследаванне праводзілася з 11 па 22 студзеня, у ім удзельнічала101 банкаўскае аддзяленне па ўсёй Польшчы, паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва PAP.

Летась банкаўскія актыўнасць у Польшчы ўпала да самага нізкага ўзроўню за ўсю гісторыю.

pap/эж