Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Па Польшчы пракацілася хваля пратэстаў супраць забароны абортаў

28.01.2021 11:40
Маніфестацыі адбыліся ў дзясятках польскіх гарадах, у тым ліку ў Варшаве, Кракаве, Уроцлаве, Гданьску, Лодзі, Катавіцах, Шчэціне, Беластоку і Чэнстахове.
   , 27  2021
Пратэсты ў цэнтры Варшавы, 27 студзеня 2021 года Foto: PAP/Radek Pietruszka

У сераду, 27 студзеня, у Польшчы была апублікавана пастанова Канстытуцыйнага суда, згодна з якой аборты ў выпадку высокай верагоднасці цяжкіх і незваротных парушэнняў развіцця плоду, з'яўляюцца неканстытуцыйнымі і адпаведна забараняюцца.

Рашэнне аб узмацненні забароны абортаў у Польшчы, Канстытуцыйны суд краіны прыняў у кастрычніку 2020 года, аднак да 27 студзеня 2021 года яно заставалася неапублікаваным.

Пасля публікацыі пастанова КС уступае ў законную сілу. Гэта азначае, што ў Польшчы забараняюцца аборты з-за несумяшчальных з жыццём дэфектаў плоду. Закон Польшчы адносна абортаў зʼяўляюцца аднымі з самых жорсткіх у Еўропе.

Публікацыя скандальнай пастановы Канстытуцыйнага суда прымусіла дзясяткі тысяч жыхароў Польшчы выйсці на вуліцы на знак пратэсту супраць гэтага рашэння.

Увечары 27 студзеня маніфестацыі адбыліся ў дзясятках польскіх гарадах, у тым ліку ў Варшаве, Кракаве, Уроцлаве, Гданьску, Лодзі, Катавіцах, Шчэціне, Беластоку, Чэнстахове і Тарнаве. Калоны пратэстоўцаў  накіроўваліся праз цэнтры сваіх гарадоў да мясцовых сядзібаў кіроўнай права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць», якая і зʼяўляецца ініцыятарам забароны на аборты ў Польшчы.

«Страйк жанчын», арганізацыя якая гуртуе незадаволеных, абвясціў аб працягу антыўрадавых дэманстрацый у бліжэйшыя дні.

эж