Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 7 156 новых выпадкаў каранавіруса, выяўленых за апошнія суткі. Ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 389 пацыентаў. Агулам, з пачатку эпідэміі ў Польшчы, выяўлена амаль 1 497 000 выпадкаў заражэнняў SARS-CoV-2, а колькасць смяротных сыходаў набліжаецца да 36,5 тысяч.
Доктар Міхал Суткоўскі з Калегіі сямейных лекараў Польшчы лічыць, што колькасць новых заражэнняў і смерцяў у выніку каранавіруса крыху памяншаецца:
-Колькасць новых выпадкаў каранвіруса з тыдня на тыдзень змяншаецца ў сярэднім на 18%. Дадзеныя за апошнія шэсць тыдняў. Аднак, колькасць смяротных выпадкаў хваробы змяншаецца значна павольней. Гэта сведчыць аб тым, што эпідэмія працягваецца, але крыху запавольвае тэмп.
Сёння, у чацвер, 28 студзеня прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі прадставіць інфармацыю аб далейшых захадах эпідэмічнай бяспекі, якія ўступяць у сілу з 1 лютага. Не выключана, што прынятыя рашэнні дазволяць часткова «размарозіць» некаторыя галіны гаспадаркі.
iar/эж