Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Далейшае закрыццё пагражае банкруцтвам многіх спартыўных залаў

29.01.2021 16:10
Дагэтуль фірмы сектара фітнес-паслугаў страцілі больш за тры мільярды злотых з-за пандэміі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnefiphoto/ Shutterstock

Прадстаўнікі фітнес-індустрыі заклікаюць як мага хутчэй адкрыць гэты сектар эканомікі ў санітарным рэжыме. Польскі фонд развіцця падкрэслівае, што сродкі дапамогі спартзалам ужо выплачваюцца, а многім кампаніям ранейшая субсідыя будзе спісана.

Барташ Юзэфяк, член праўлення кампаніі Benefit Systems, падчас дэбатаў выдання Dziennik Gazeta Prawna і Польскай гандлёвай палаты распавёў пра складанае становішча фітнес-індустрыі. Як ён падлічыў, да гэтага часу сектар, які ён прадстаўляе, страціў больш за тры мільярды злотых з-за пандэміі. Гэта датычыцца 3500 фітнес-клубаў і трэнажорных залаў. Юзэфяк ацаніў, што далейшае закрыццё можа прывесці да хвалі банкруцтва.

Прэс-сакратар малых і сярэдніх прадпрыемстваў Адам Абрамовіч ацаніў, што шчыты дапамогі «дзіравыя». Паводле яго слоў, адным з крытэрыяў дапамогі з'яўляюцца коды, якія, на яго думку, ахопліваюць не ўсе кампаніі, якія пацярпелі ад абмежавальных мераў. Прэс-сакратар заклікаў, каб голас прадпрымальнікаў лепш чулі ва ўрадзе.

Віцэ-прэзідэнт Польскага фонду развіцця Барташ Марчук падкрэсліў, што галіна фітнесу можа разлічваць на грошы з фінансавага шчыта 2.0. Яго памер складае прыблізна 13 млрд. злотых для ўсіх сектараў, якія пацярпелі ад эпідэмічных абмежаванняў.

Учора міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі абвясціў аб падаўжэнні тэрміну закрыцця трэнажорных залаў, фітнес-клубаў і іншых абʼектаў спартыўнага прызначэння да 14 лютага. Некаторыя кампаніі гэтай галіны заявілі аб адкрыцці 1 лютага. Урад папярэджвае, што такі крок будзе азначаць страту шанцаў на фінансавую дапамогу.

ІАР/нг