Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы чарговы дзень працягваюцца пратэсты з-за рашэння Канстытуцыйнага суда

30.01.2021 15:04
Арганізатары пратэстаў патрабуюць адстаўкі ўрада кансерватыўна-каталіцкай партыі «Права і справядлівасць» Яраслава Качыньскага.
Пратэстоўцы ў цэнтры ВаршавыPAP/Radek Pietruszka

У Польшчы чарговы дзень працягваюцца пратэсты з-за рашэння Канстытуцыйнага суда. 22 кастрычніка суд прыняў пастанову, згодна з якой аборты ў краіне сталі незаконнымі практычна ва ўсіх выпадках, уключаючы цяжкую і незваротную інваліднасць, а таксама небяспечныя для жыцця, у тым лік смяротныя, захворванні плоду. Аборт можна зрабіць толькі ў трох выпадках: калі адбылося згвалтаванне, калі жыццё і здароўе жанчыны знаходзіцца пад пагрозай і калі зачацце адбылося ў выніку інцэста.

27 студзеня 2021 года рашэнне Канстытуцыйнага суда было апублікаванае, што азначае яго ўступленне ў сілу.

Пачынаючы з 27 студзеня тысячы людзей выходзяць з пратэстамі на вуліцы гарадоў і гарадкоў краіны. Адбыліся сутыкненні з паліцыяй, некалькі чалавек затрыманыя.

Арганізатарам пратэстаў з’яўляецца рух «Жаночая забастоўка». Яны патрабуюць адстаўкі ўрада кансерватыўна-каталіцкай партыі «Права і справядлівасць» Яраслава Качыньскага.

Масавыя пратэсты ў Польшчы пачаліся ў кастрычніку пасля рашэння Канстытуцыйнага суда. На некалькі месяцаў яны спыніліся і цяпер зноў узнавіліся пасля публікацыі пастановы.

вс