Польская біятланістка Каміля Жук заваявала званне чэмпіёнкі Еўропы ў гонцы пераследу. Каміля Жук перамагла на Чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў польскім гарадку Душнікі-Здруй у гонцы пераследу на дыстанцыі 10 км.
23-гадовая Каміля прайшла дыстанцыю без штрафных кругоў, ні разу не прамахнулася ў 20 спробах, дзякуючы чаму паднялася з 18-га месца, якое заняла ў пятніцу ў спрынце, на 1-е. Гэта вялікі поспех у яе спартыўнай кар'еры. Другое і трэцяе месца занялі нарвежскія біятланісткі Каралін Эрдаль і Оснэ Скрэдэ.
Чэмпіянат Еўропы ў Душнікі-Здруй – гэта апошні міжнародны «экзамен» перад Чэмпіянатам свету, які пройдзе 10-21 лютага ў Славеніі.
вс