Па ўсёй Польшчы праходзіць 29-ты фінал дабрачыннай акцыі «Вялікі аркестр святочнай дапамогі». Арганізатары паведамляюць, што ў гэтым годзе сабраныя грошы будуць прызначаны на падтрымку дзіцячай ларынгалогіі, оталарынгалогіі і дыягностыкі галавы. Амаль 120 000 валанцёраў збірае грошы на вуліцах многіх гарадоў Польшчы. Таксама было зарэгістравана 79 штабоў, якія ўдзельнічаюць у зборы сродкаў за мяжой.
Першапачаткова 29-ты фінал быў запланаваны на 10 студзеня, але прыйшлося яго перанесці з-за эпідэміі. Грошы можна таксама перавесці на рахунак фонду «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» – гэта адна з магчымасці ахвяравання. Акцыя завершыцца ў 20:00 вечарам светлавой праграмай «Святло ў неба». Пасля поўначы будуць абвешчаны першыя вынікі збору.
ІАР/нг