Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

127 мільёнаў злотых сабралі ўчора на пакупку апаратуры для дзіцячай ларынгалогіі

01.02.2021 10:31
Фонд Вялікага аркестру святочнай дапамогі правёў дабрачынную акцыю 29-ты раз.
Дэкарацыя фіналу Вялікага аркестру святочнай дапамогі PAP/Rafał Guz

Больш за 127 мільёнаў злотых (прыкладна 28 мільёнаў еўра) удалося сабраць у рамках фіналу Вялікага аркестру святочнай дапамогі. Сёлета валанцёры фонду збіралі сродкі на апаратуру для дзіцячай ларынгалогіі і дыягностыкі захворванняў галавы.

Лозунг сёлетняга мерапрыемства гучаў «Фінал з галавой». У сувязі з пандэміяй акцыя выглядала зусім інакш, чым год таму. Арганізатары адмовіліся ад масавых імпрэз і канцэртаў з удзелам публікі, а большасць падзей адбылася ў інтэрнэце.

Фонд Вялікага аркестру святочнай дапамогі праводзіць дабрачынную акцыю штогод, збіраючы сродкі на шпітальнае абсталяванне ў асноўным дзіцячых аддзяленняў па ўсёй Польшчы. Сёлета акцыя прайшла 29-ы раз.

ав