Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Навукоўцы з Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэту працуюць над польскай вакцынай супраць COVID-19

01.02.2021 17:18
Неўзабаве можа пачацца тэставанне прэпарату на жывёлах.
Эпідэмія каранавіруса ў свеце PAP/EPA/MARKO DJOKOVIC

Цяпер навукоўцы шукаюць партнёра – фармацэўтычную кампанію, якая дапаможа на наступным этапе, гэта значыць у даследаваннях на людзях.

«Гэта бялковая вакцына. Мы змянілі генетычны код бактэрый такім чынам, каб яна вырабляла бялкі, якія ўваходзяць у склад віруса COVID-19», – тлумачыць прафесар Томаш Цях з хімічнага інжынернага факультэта Варшаўскай палітэхнікі, які ўзначальвае каманду. Ён адзначае, што на рынку ёсць магчымасць для новых вакцын супраць COVID-19.

-Я ведаю, што цяпер на рынак уваходзяць новыя вакцыны. Але ўявіце, што ў некаторых месцах у свеце не прышчэплены нават ніводзін чалавек. Напрыклад, у Афрыцы. Паводле мяне, кожнае намаганне прыспешыць працу над вакцынай важнае. Таксама, паводле мяне, такіх пандэмій будзе толькі больш.

Прафесар дадае, што веды і вопыт, атрыманыя пры распрацоўцы вакцыны супраць COVID-19, будуць таксама выкарыстаны для распрацоўкі новых вакцын супраць іншых хвароб.

ав