Міністэрства замежных справаў Польшчы выказала занепакоенасць у сувязі з ваенным пераваротам у Мʼянме, краіне Паўднёва-Усходняй Азіі, таксама вядомай як Бірма.
«Польшча выказвае глыбокую заклапочанасць цяперашняй палітычнай сітуацыяй у Мʼянме», – гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.
«Захоп улады арміяй зʼяўляецца парушэннем Канстытуцыі і спробай падарваць волю народа Мʼянмы, выяўленую на ўсеагульных выбарах, якія адбыліся ў лістападзе 2020 года».
У заяве таксама гаворыцца, што «Польшча заклікае да захавання прынцыпаў дэмакратыі, вызвалення ўсіх незаконна затрыманых і аднаўлення канстытуцыйнага парадку».
Раніцай у панядзелак, 1 лютага армія Мʼянмы перадала ўладу галоўнакамандуючаму ўзброенымі сіламі генералу Мін Аун Хлаінгу і ўвяла надзвычайнае становішча на год, заявіўшы, што адрэагавала фальсіфікацыю парламенцкіх выбараў.Нагадаем, вайскоўцы ўжо знаходзіліся ва ўладзе ў Мʼянме з 1962 да 2011 года.
iar/эж