Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польская паліцыя шукае грамадзяніна Грузіі, які падазраецца ў рабаванні

02.02.2021 09:29
Раней польскія СМІ паведамлялі, што злодзеі маглі скрасці нават больш за 3 мільёны польскіх злотых (каля 800 тысяч еўра).
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Пракуратура гораду Лодзь выдала ордар на арышт грамадзяніна Грузіі, які падазраецца ў рабаванні ахоўніка, які перавозіў выручку з крамы. Падазраванаму, раней судзімаму ў Грузіі, пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Польскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва друку PAP.

Гэты чалавек знаходзіўся ў Польшчы нелегальна і, як мяркуюць, у апошні раз быў у сталіцы, Варшаве. Яго завуць Бэсікі Шэнгалія. 37-гадовы мужчына лічыцца адным з некалькіх рабаўнікоў, якія напалі на ахоўніка ў Лодзі 16 студзеня.

Раней польскія СМІ паведамлялі, што злодзеі маглі скрасці нават больш за 3 мільёны польскіх злотых (каля 800 тысяч еўра).

pap/эж