Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Новы курс» – праграма развіцця і будучыні Польшчы» 

02.02.2021 11:19
Паводле заявы віцэ-прэмʼера Яраслава Говіна, падрабязнасці «Новага курса» у эканоміцы плануецца прадставіць у канцы лютага.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock, Zapp2Photo

Прадстаўнік фракцыі «Паразуменне», якая ўваходзіць у кіроўную правую кааліцыю, Каміль Бартнічук заявіў, што праграма аднаўлення эканомікі пасля эпідэміі, так званы Новы курс, будзе праграмай развіцця і будучыні. Госць грамадскага тэлебачэння Польшчы TVP1 назваў яго беспрэцэдэнтным у пасляваеннай гісторыі Польшчы, калі гаворка ідзе пра эканамічны імпульс.

Каміль Бартнічук растлумачыў, што «Новы курс» будзе тычыцца, у прыватнасці, падатковых або інвестыцыйных пытанняў. Палітык дадаў, што праграма разлічана на сем бліжэйшых гадоў:

-«Новы курс» будзе пакрывацца часткова з бюджэту ЕЗ, а таксама з сувымерных ўнутраных інвестыцыяў. Магчыма памер нацыянальных інвестыцый перавысіць уліванні з ЕЗ. Усё гэта дзеля хутка аднаўлення росту ВУП Польшчы.

Учора прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі казаў у Забжэ, што «Новы курс» павінен дадаткова ахопліваць ахову здароўя, інфраструктуру і адукацыю. Кіраўнік урада растлумачыў, што праграма зʼяўляецца рэакцыяй на змены ў геапалітыцы і эканоміцы.

Паводле заявы віцэ-прэмʼера, міністра развіцця, працы і тэхналогій Яраслава Говіна, лідара згаданага вышэй «Паразумення», падрабязнасці «Новага курса» у эканоміцы плануецца прадставіць у канцы лютага-пачатку сакавіка.

iar/эж


Прэм'ер-міністр Польшчы паабяцаў праграму «новага польскага ладу»

01.02.2021 14:05
Гэта будзе шырокая сацыяльна-эканамічная праграма на час пасля пандэміі каранавіруса.