Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла ў аўторак, 2 лютага, аб 4 326 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. За апошнія суткі ад гэтай хваробы памерлі 253 пацыенты. Найбольшая колькасць новых выпадкаў каранвавіруса зафіксавана ў Мазавецкім, Куяўска-Паморскім і Вармінска-Мазурскім ваяводствах Польшчы.
Тым часам працягваецца вакцынацыя супраць карнавіруса. Прышчэпу атрымалі каля 1 млн 200 тысяч жыхароў Польшчы. Каардынатар агульнанацыянальнай праграмы вакцынацыі, міністр Міхал Дворчык заявіў, што цягам першага кварталу будуць прышчэплены 3 млн палякаў:
- Нягледзячы на праблемы з дастаўкамі вакцыны, мы зможам рэалізаваць нашы абяцанні – вакцынаваць штомесяц 1 млн чалавек. Да сакавіка будзе прышчэплена 3 млн палякаў.
Станам на 2 лютага 2021 года, у Польшчы былі пацверджаны больш за 1,5 млн выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі больш за 37 тысяч жыхароў Польшчы.
iar/эж