Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лех Валэнса прышчапіўся ад каранавіруса (ФОТА)

02.02.2021 15:30
 Дозу вакцыны Валэнса прыняў, паводле распараджэння ўрада аб першачарговай вакцынацыі старэйшых.
Lech Wałęsa
Lech WałęsaForum/ ASW

Былы прэзідэнт Польшчы паведаміў пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook. Яму 77 гадоў, дозу вакцыны Валэнса прыняў, паводле распараджэння ўрада аб першачарговай вакцынацыі старэйшых.

Лех Валэнса прыйшоў на медычную працэдуру, апрануты ў характэрны для яго нарад – футболку з надпісам «Канстытуцыя». Валэнса знаходзіцца ў моцнай апазіцыі да кіроўнай у Польшчы права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць».

Пра тое, што Лех Валэнса хоча прышчапіцца, ён казаў і раней.

- Я пражыў свае гады, так што на мне могуць праверыць, як гэта працуе. Я гатовы прыняць вакцыну адразу!

Зараз у Польшчы праходзіць вакцынацыя медыкаў і сталых людзей. Паводле дадзеных урада Польшчы, прышчэпку супраць каранвавіруса атрымалі ўжо больш за 1,2 млн жыхароў Польшчы.

эж