Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эксперт: ЕС павінен увесці эканамічныя санкцыi супраць Расіі

03.02.2021 08:50
Учора суд у Маскве прысудзіў лідара расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага да двух гадоў і васьмі месяцаў калоніі.
Аляксей Навальны PAP/EPA/MOSCOW CITY COURT PRESS SERVICE

Урады краінаў ЕС пачалі дыскусіі на тэму абвастрэння дыпламатычных санкцый супраць Расіі і ўвядзення новага санкцыйнага рэжыму на ўзор амерыканскага Закона Магніцкага. Пра абвастрэнне эканамічных санкцый пакуль гаворка не ідзе.

Тым часам у Еўрасаюзе чуваць галасы аб неабходнасці ўзмацнення жорсткасці таксама эканамічных санкцый супраць Расіі.

Нагадваем, учора суд у Маскве прысудзіў аднаго з лідараў расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага да двух гадоў і васьмі месяцаў калоніі. У прыватнасці суд пастанавіў замяніць Навальнаму ўмоўны тэрмін у справе «Іў Рашэ» рэальным. Тэрмін зняволення будзе паменшаны на 10 месяцаў, якія падсудны адбыў пад хатнім арыштам.

Эксперт у галіне гандлёвай палітыкі Томаш Властоўскі(Tomasz Włostowski) лічыць, што ЕС павінен даць выразны сігнал, што апошнія падзеі будуць каштаваць Расіі дорага:

- Гаворка ідзе пра ўвядзенне эмбарга на расійскі экспарт на еўразвязаўскі рынак. Гэта значыць такія тавары, як сталь і металапрадукцыя, вугаль альбо хімічныя прадукты і ўгнаенні.

Другая катэгорыя санкцый - гэта фінансавыя абмежаванні. Гэта значыць адключэнне буйных расійскіх кампаній ад еўрапейскай фінансавай сістэмы і крэдытаў у еўрапейскіх банках, а таксама ад міжнароднай міжбанкаўскай плацежнай сістэмы SWIFT.

Нагадваем, 17 студзеня Аляксей Навальны вярнуўся ў Расію пасля лячэння з Германіі і быў затрыманы адразу на лётнішчы падчас праходжання пашпартнага кантролю.

аз