Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіраўнік польскага МЗС: Аляксей Навальны стаў ахвярай палітычнага пераследу

03.02.2021 10:31
Міністр Збігнеў Раў заклікаў улады Расіі вызваліць апазіцыянера і спыніць рэпрэсіі супраць ягоных прыхільнікаў.
Zbigniew Rau
Zbigniew RauTwitter/MSZ

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў лічыць, што расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны стаў ахвярай палітычнага пераследу, які парушае асноўныя прынцыпы вяршэнства закона. Кіраўнік польскай дыпламатыі, у заяве на англійскай і расійскай мовах, апублікаванай у Твітэры, заклікаў улады Расіі вызваліць апазіцыянера і спыніць рэпрэсіі супраць ягоных прыхільнікаў.

Нагадваем, учора суд у Маскве адправіў Аляксея Навальнага ў калонію на два гады і восем месяцаў. У прыватнасці суд пастанавіў замяніць Навальнаму ўмоўны тэрмін у справе «Іў Рашэ» з 2014 году рэальным. Тэрмін зняволення будзе паменшаны на 10 месяцаў, якія падсудны адбыў пад хатнім арыштам.

Адвакаты Аляксея Навальнага паведамілі, што будуць абскарджваць прысуд і паведамляць Савет Еўропы пра тое, што Расія парушае рашэнні Еўрапейскага суда па правах чалавека ў Страсбургу.

аз

Затрыманы сотні чалавек у маскоўскага суда падчас пасяджэння па Навальным

02.02.2021 14:08
Сярод затрыманых ёсць журналісты, у прыватнасці фатограф Дзмітрый Маркаў.