4 лютага 1746 года нарадзіўся генерал Андрэй Тадэвуш Бонавентура Касцюшка – нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША ды Францыі, непахісны барацьбіт за незалежнасць Рэчы Паспалітай абодвух народаў.
Ён быў кіраўніком паўстання 1794 года і ўдзельнікам вайны за незалежнасць ЗША. У 70-я гг. XVIII стагоддзя Тадэвуш Касцюшка змагаўся за свабоду паўночнаамерыканскіх калоній. За доблесць падчас аблогі Саратогі ён атрымаў званне брыгаднага генерала. Кіраваў будаўніцтвам крэпасці Вест-Пойнт, быў галоўным інжынерам арміі. Ад Джорджа Вашынгтона атрымаў амерыканскае грамадзянства і зямлю.
Вярнуўшыся на радзіму, удзельнічаў у польска-расійскай вайне 1792 года, у якой вызначыўся ў некалькіх бітвах. Узначальваў узброеныя сілы падчас паўстання 1794 года, названа ў яго гонар.
Пад Рацлавіцамі разбіў расійскія войскі. Паранены пад Мацяявіцамі, Касцюшка трапіў у палон. Памёр у эміграцыі ў Швайцарыі ў 1817 годзе.
У 2010 годзе ў Варшаве быў адкрыты помнік генералу. Гісторык, прафесар Марыян Марэк Драздоўскі падкрэсліў, што раней у польскай сталіцы не хапала помніка генералу:
-Для нас Касцюшка будзе заўсёды жывым штандарам нашай барацьбы за незалежнасць, суверэнітэт і нацыянальнае яднанне.
Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся ў Мірачоўшчыне на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці Беларусі. Там стаіць адноўлены сямейны палац генерала і помнік герою.
IAR/аев