У Міжнародны дзень барацьбы з ракам, які адзначаецца 4 лютага, прэм’ер-мінстр Польшчы Матэвуш Маравецкі і міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі анансавалі стварэнне Агульнанацыянальнай сеткі па каардынаванні лячэння раку. Гэта структура, якая дазволіць каардынаваць дзеянні па лячэнні анкалагічных захворванняў, а таксама стандартызаваць тэрапію. Так пра заснаванне сеткі сказаў міністр Нядзельскі:
-Мы толькі што вырашылі, што ў кожнага пацыента будзе свой каардынатар лячэння. Гэта азначае, што такі чалавек правядзе хворага праз працэс дыягностыкі, кансіліум, тэрапію, і што вельмі важна, праз тэрапію пасля лячэння. Мы вырашылі, што каардынатар павіннен быць інтэгральнай часткай працэсу лячэння анкалогіі.
У кожным рэгіёне Польшчы будуць створаныя буйныя анкалагічныя цэнтры, таксама будзе створана гарачая лінія для хворых.
IAR/аев