Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк (Przemysław Czarnek) заявіў, што, згодна з графікам, у першую чаргу будуць прывітыя настаўнікі, якія працуюць стацыянарна ў школах і дзіцячых садках.
Вакцынацыя групы каля 440 тысяч настаўнікаў пачнецца ў наступную пятніцу.
Міністр Пшэмыслаў Чарнэк, які быў госцем Польскага Радыё 24, дадаў, існуе шанец на тое, што яшчэ ў лютым удасца прывіць усіх настаўнікаў:
- Настаўнікі былі ўнесеныя ў першую групу ў Нацыянальнай праграме вакцынацыі, але на перспектыву іх вакцынацыі адмоўна паўплывалі нечаканыя праблемы з пастаўкамі вакцыны. Цяпер узнікла магчымасць паскарэння вакцынацыі настаўнікаў дзякуючы вакцыне кампаніі AstraZenecа, якая выкарыстоўваецца ў краінах Заходняй Еўропы, напрыклад, у Вялікабрытаніі. Таму існуе шанец, што ў лютым мы будзем прывіваць усіх настаўнікаў.
З панядзелка настаўнікі змогуць зарэгістравацца на прышчэпкі, якія пачнуцца ў наступную пятніцу. Педагогаў будуць прывіваць прэпаратам кампаніі AstraZeneca, першыя дозы якога павінны быць пастаўленыя ў Польшчу ў гэтую суботу.
Да канца лютага згаданая фармацэўтычная кампанія павінна паставіць у Польшчу каля мільёна доз вакцыны.
аз