Беларуская Служба

Нямецкія студэнты заплацяць штраф за перасячэнне мяжы з Уркаінай для сэлфі

26.04.2021 17:32
Група турыстаў з Германіі перасекла мяжу з Украінай, каб зрабіць фотаздымак на памяць.
Szlak w Bieszczadach
Szlak w Bieszczadacheldorado53/Shutterstock.com

Чацвёра нямецкіх студэнтаў былі аштрафаваны па 200 злотых за незаконнае перасячэнне мяжы ў горах Бяшчады на паўднёвым усходзе Польшчы. Здарэнне адбылося ў апошнюю пятніцу.

Функцыянеры бяшчадскай памежнай варты заўважылі траіх жанчын і мужчыну, якія, нягледзячы на папераджальныя знакі, перасеклі дзяржаўную мяжу і ўвайшлі на тэрыторыю Украіну. Праз кароткі час яны вярнуліся на польскі бок.

Пасля праверкі высветлілася, што гэта група сяброў, студэнтаў з Германіі, якія прыехалі ў горы Бяшчады і, як патлумачылі, вырашылі сфатаграфавацца па ўкраінскім баку мяжы.

За згаданае правапарушэнне замежнікаў штрафавалі. Кожны з іх будзе прымушаны заплаціць па 200 злотых (амаль 44 еўра). Мясцовая памежная служба паведамляе, што гэта першая тaкoга тыпу падзея, звязаная з перасячэннем дзяржаўнай мяжы ў 2021 годзе.

аз