Прэзідэнты чатырох краін прыедуць у Польшчу на святкаванне 230-годдзя Канстытуцыі 3 мая. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэзідэнцкага Бюро міжнароднай палітыкі Кшыштаф Шчэрскі(Krzysztof Szczerski), які сёння сустракаецца з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Ігарам Жаўквой. Адной з тэм размовы стане запланаваны візіт прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў Польшчу:
- Прэзідэнт Зяленскі будзе адным з замежных гасцей святкавання 230-й гадавіны Канстытуцыі 3 траўня. У Варшаву прыедуць таксама прэзідэнты Балтыйскіх краін. Палітыкі абмяркуюць рэгіянальныя пытанні ў аспекце спадчыны Канстытуцыі 3 траўня.
Другой важнай тэмай сустрэчы будзе бягучая сітуацыя ва Украіне, заявіў міністр Кшыштаф Шчэрскі.
аз