У польскай сталіцы паліцыя і гарадскія службы прыпынілі рух на адной з буйнейшых варшаўскіх трас, каб змагла прайсці сямʼя качак. Маці і дванаццаць малых качанят змаглі бяспечна перайсці ажыўленую вуліцу.
У Варшаве пачаліся міграцыі савука вялікага. Гэтая птушка разводзіцца ў парку Каралеўскія лазенкі, але пастаянна жыве на Вісле, дзе прасцей знайсці ежу. Савук вялікі ў асноўным харчуецца рыбай.
Для таго, каб качкі маглі бяспечна пераходзіць ажыўленыя вуліцы Варшавы, неабходная дапамога службаў.
яс