Маці насільна захопленага рэжымам Лукашэнкі блогера Рамана Пратасевіча заклікала міжнародную супольнасць дапамагчы ў вызваленні яе сына. Падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў «Беларускім доме» ў Варшаве, бацькі блогера заклікалі лідараў краін Еўрасаюза звярнуць увагу на тое, што іх быў падвергнуты катаванням у засценках рэжыму. Наталля Пратасевіч зазначыла, што на відэазапісе ў Рамана бачныя сляды насілля і катаванняў.
слухайце аўдыёфайл
Жанчына сказала, што яе сына рэжым захапіў за праўду пра падзеі ў Беларусі, якую ён распаўсюджваў.
слухайце аўдыёфайл
У нядзелю рэжымныя службы прымусілі пасажырскі самалёт авіякампаніі Ryanair, які следаваў з Афін у Вільню, здзейсніць пасадку ў Мінску. Як пазней аказалася, на борце лайнера быў беларускі апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч.
вс