Беларуская Служба

Германія вінаватая Польшчы 850 мільярдаў долараў ваенных рэпарацый

01.07.2021 08:38
Польскі ўрад знаёміцца са справаздачай па справе польскіх стратаў, узніклых у выніку Другой сусветнай вайны.
   ,     1944 .
Саксонскі палац у Варшаве, падарваны немцамі ў снежні 1944 года.Autorstwa Jan Bułhak - Stanisław Jankowski, Adolf Ciborowski "Warszawa 1945 i dziś" Wydawnictwo Interpress, Warszawa, 1971, page 66, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2255245

Ваенныя рэпарацыі, якія Германія павінна выплаціць Польшчы перавышаюць 850 мільярдаў долараў, паведаміў віцэ-старшыня Сеймавай камісіі па замежных справах і Заканадаўчай камісіі дэпутат кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Аркадыюш Мулярчык(Arkadiusz Mularczyk). Нагадваем, два дні таму камісія перадала ўраду справаздачу па справе польскіх стратаў, узніклых у выніку Другой сусветнай вайны.

Мулярчык, які з’яўляецца суаўтарам дакладу, адзначыў, што вылічаная сума ў шмат разоў перавышае сродкі, якія Польшча калі-небудзь атрымала з бюджэту Еўрапейскага Саюза:

-Пасля вайны, у 1947 годзе была падрыхтаваная справаздача, якая вызначала суму рэпарацыі на ўзроўні тагачасных 50 мільёнаў долараў. Зараз пасля пераацэнкі – гэта 850 мільярдаў долараў. Я хачу падкрэсліць, што сапраўдная памер стратаў, якія мы вылічылі ў справаздачы, на многа большы, чым названая сума.

Аркадыюш Мулярчык выказаў надзею, што пасля аналізу справаздачы ўрад прыме адпаведныя рашэнні і накіруе дыпламатычную ноту ўладам Германіі. Ён нагадаў, што на такі крок некалькі гадоў таму вырашыла пайсці Грэцыя.

аз