Беларуская Служба

У Польшчы адзначаюць Свята грамадзянскай і ваеннай авіяцыі

28.08.2021 09:04
Дата адносіцца да аднаго з найвялікшых поспехаў у даваеннай гісторыі айчыннай авіяцыі.
 LOT
Авіякампанія LOT By BriYYZ from Toronto, Canada - LOT Polish Airlines Boeing 787-8 SP-LRF (1), CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=41141821

Сёння ў Польшчы сваё свята адзначаюць прадстаўнікі грамадзянскай і ваеннай авіяцыі, а таксама супрацоўнікі авіяцыйнай прамысловасці. Гэта звязана з Днём польскай авіяцыі, устаноўленым 28 гадоў таму. Дата адносіцца да аднаго з найвялікшых поспехаў у даваеннай гісторыі айчыннай авіяцыі, – нагадвае Міхал Віткоўскі з Упраўлення грамадзянскай авіяцыі:

- Гэта дата, якая нагадвае славутую перамогу нашай каманды ў спаборніцтвах Challenge у Францыі ў 1932 годзе. Перамагла каманда Францішка Жвіркі і Станіслава Вігуры на самалёце польскай канструкцыі RWD-6.

Ваенная авіяцыя ў Польшчы базуе цяпер на амерыканскай тэхналогіі. Набываючы новыя паветраныя машыны, краіна паляпшае ўзровень бяспекі на польскім небе. Паветраныя сілы знаходзяцца на дадзены момант на парозе тэхналагічнай рэвалюцыі, – адзначае выконваючы абавязкі старшыні Польскага агенцтва паветранай авіяцыі Януш Янішэўскі. Па ягоных словах, у бліжэйшым часе значна пашырыцца маштаб выкарстання беспілотных лятальных апаратаў.

- БЛА стануць штодзённым элементам нашага жыцця. Неўзабаве мы ўбачым, як такі лятальны апарат дастаўляе піццу на наш балкон або паштовую пасылку. Таксама пашырыцца выкарыстанне БЛА ў сельскай гаспадарцы. Гэта вялізныя магчымасці для польскай эканомікі.

У Варшаве святкаванне Дня польскай авіяцыі пройдзе ў Музеі Войска Польскага ў рамках пікніка. Урачыстасці таксама адбудуцца на плошчы Пілсудскага ў Варшаве.

IAR/нг