Беларуская Служба

Прэзідэнцкая пара Польшчы распачала агульнанацыянальнае чытанне

04.09.2021 14:02
Сёлета польскае агульнанацыянальнае чытанне адбываецца ў 3500 населеных пунктах, раскіданых па ўсім свеце.
  ,  , , 4  2021
Прэзідэнцкая пара Польшчы, Саксонскі парк, Варшава, 4 верасня 2021 года PAP/Radek Pietruszka

У суботу, 4 верасня ў варшаўскім Саксонскім парку прэзідэнцкая пара распачала Х агульнанацыянальнае нацыянальнае чытанне. Сёлета яго прадметам з'яўляецца «Маральнасць пані Дульскай» аўтарства Габрыэлі Запольскай.

Жонка прэзідэнта Агата Корнхаўзэр-Дуда сказала, што класічны твор польскай літаратуры «Маральнасць пані Дульскай» не губляе сваёй актуальнасці і ў нашы часы:

- Габрыэля Запольская з прыроджаным сатырычным талентам, з дапамогай горкай іроніі і камізму выкрывае маральнасць мяшчанства пачатку ХХ стагоддзя. Гэты твор змяшчае таксама ўніверсальны маральны сэнс, які дзеля праўды прымушае асудзіць зло і несправядлівасць.

Прэзідэнт Анджэй Дуда і яго жонка Агата Корнхаўзэр-Дуда прачыталі пачатак гэтай драмы, пасля чаго на сцэну выйшлі прафесійныя акторы. Сёлета польскае агульнанацыянальнае чытанне адбываецца ў 3500 населеных пунктах, раскіданых па ўсім свеце.

iar/эж