Беларуская Служба

На Яснай Гуры ў Чэнстахове праходзяць цэнтральныя ўрачыстасці дажынак

05.09.2021 14:17
Прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў падчас прамовы сімвалічную важнасць прысутнасці прадстаўнікоў польскіх уладаў на святах ураджаю.
 2021
Дажынкі 2021PAP/Waldemar Deska

На Яснай Гуры ў Чэнстахове праходзяць цэнтральныя ўрачыстасці дажынак. У іх удзел прымае прэзідэнт Анджэй Дуда. Падчас цырымоніі ён сказаў, што адна з найважнейшых задач дзяржаўных уладаў – гэта клопат пра сельскую гаспадарку і фермераў.

У сваёй прамове прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў сімвалічную важнасць прысутнасці прадстаўнікоў польскіх уладаў на святах ураджаю:

-Мы тут усе разам: прадстаўнікі польскіх фермераў і мы, прадстаўнікі ўлады. Гэтая прысутнасць з’яўляецца сімвалічнай. Адначасова нашая прысутнасць тут ставіць перад намі абавязкі, каб клапаціцца пра польскую сельскую гаспадарку, пра польскія справы, каб паляпшаць умовы жыцця на польскай вёсцы.

Нацыянальныя дажынкі на Яснай Гуры праходзяць амаль 40 гадоў. Гэта штогадовая пілігрымка фермераў, якія едуць у Чэнстахову, каб падзякаваць Богу за ўраджай і папрасіць багатыя плёны на наступны год.

Дажынкі суправаджаюцца 30-й Нацыянальнай сельскагаспадарчай выставай, у якой удзельнічаюць экспаненты з усёй Польшчы.

ав