Беларуская Служба

Кіраўнік польская МУС сустрэнецца з еўракамісарам Ільвай Ёхансан

30.09.2021 10:40
Учора камісар ЕС па ўнутраных справах выступіла з заявай адносна наплыву мігрантаў да польска-беларускай мяжы.
Намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач Foto: PR

Сёння міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі будзе размаўляць з еўракамісарам Ільвай Ёхансан аб супрацьдзеянні агрэсіўным крокам з боку Беларусі, паведаміў намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач (Marcin Przydacz). Ён нагадаў, што ўчора камісар ЕС па ўнутраных справах выступіла з заявай адносна наплыву мігрантаў да польска-беларускай мяжы.

- У ёй гаворыцца наўпрост пра праблему, то бок пра тое, што мы маем справу з гібрыднай атакай з боку Аляксандра Лукашэнкі; што гэта наўмысна імпартныя мігранты, задачай якіх з'яўляецца незаконнае перасячэнне мяжы, а палітычная мэта гэтай акцыі – аказаць ціск і распаліць палітычныя дэбаты ўнутры Еўрапейскага Саюза, а на самой справе – гэта форма помсты Аляксандра Лукашэнкі за ўвядзенне санкцый супраць беларускага рэжыму.

Намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач падкрэсліў, што прыток мігрантаў – гэта ня толькі праблема Польшчы, бо ўсходняя мяжа краіны – гэта мяжа Эўрасаюза. Ён дадаў, што заходнія краіны, якія з’яўляюцца канчатковай мэтай мігрантаў, жыва зацікаўлены ў тым, каб польская мяжа была шчыльнай.

Марцін Пшыдач не выключыў, што падчас сустрэчы міністра Каміньскага з камісарам Ёхансанам таксама пойдзе гаворка аб празрыстасці дзейнасці польскай Памежнай службы.

IAR/аз

Камісар ЕС пракаментавала міграцыйны ціск на мяжы Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй

29.09.2021 16:08
Неабходна рашуча сказаць «Не!» выкарыстанню мігрантаў для ўдару па краінах-членах ЕС, – заявіла Ільва Ёхансан.