У Варшаве каля помніка Каперніку прайшла штотыднёвая акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі з мэтай звярнуць увагу міжнароднай грамадскасці на адсутнасць медычнай дапамогі для іх. На акцыі распавялі пра стан здароўя некаторых палітвязняволеных, пра катаванні, якія з імі адбываюцца.
На мерапрыемстве таксама заклікалі падтрымаць рабочы рух у Беларусі і нацыянальную забастоўку. Збіралі таксама подпісы аб прызнанні Аляксандра Лукашэнкі нелегітымным ды пад зваротам да прэзідэнта Польшчы аб стварэнні плошчы Вольнай Беларусі.
яс