Беларуская Служба

Памежная служба затрымала небяспечнага ліванца

05.10.2021 14:46
Ён дапамагаў нелегальным мігрантам, якія здолелі перасяекчы мяжу з боку Беларусі.
-
Прэс-канферэнцыя Памежнай службы Польшчы PAP/Radek Pietruszka

Сярод затрыманых, якіх падазраюць у садзейнічанні ў незаконным перасячэнні польска-беларускай мяжы, была асоба, якую службы палічылі небяспечнай. Пра гэта падчас канферэнцыі паведаміў капітан пагранічнай службы Аляксандр Уланскі.

-Гэта быў грамадзянін Лівіі, які перавозіў шэсць мігрантаў – грамадзян Іраку. Падчас праверкі памежнікі выявілі ў яго аўтамабілі небяспечныя матэрыялы: паляўнічыя нажы, пісталет. Уступна, гэта гукавы пісталет, але выглядае як звычайны рэвальвер. У гэтага чалавека было шмат гукавых петардаў і значныя сумы наяўных.

Раней таксама здаралася, што службы затрымлівалі чалавека, якога пасля прызнавалі небяспечным.

Учора супрацоўнікі памежнай службы прадухілілі 590 спробаў незаконнага перасячэння мяжы. Былі арыштаваныя 39 нелегальных імігрантаў, большасць з якіх – іракцы.

ав

За апошнія суткі польскія памежнікі сарвалі 590 спробаў перасячэння мяжы

05.10.2021 10:14
Былі арыштаваныя 6 чалавек за дапамогу ў арганізацыі незаконнага перасячэння.