Беларуская Служба

За парушэнне хуткаснага рэжыму Дональд Туск пазбаўлены правоў 

20.11.2021 13:50
Лідар буйнейшай апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» Донльд Туск ехаў па забудаванай тэрыторыі з хуткасцю 107 км/г. 
Przewodniczący Platformy Obywatelskiej Donald Tusk
Przewodniczący Platformy Obywatelskiej Donald Tusk Mateusz Marek/PAP

Былы прэм'ер Польшчы, лідар буйнейшай апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» Дональд Туск страціў правы кіроўцы, паведаміў у суботу партал Interia. Як высветлілі журналісты, Донльд Туск ехаў па забудаванай тэрыторыі з хуткасцю 107 км/г. Палітык атрымаў штраф у памеры 500 злотых (каля 110 еўра). Інцыдэнт адбыўся ў суботу ў вёсцы Вішнева каля Млавы (Мазавецкае ваяводства).

«Каля 11 гадзіны ў вёсцы Вішнева паліцыя затрымала 64-гадовага кіроўцу аўтамабіля Skoda, які ў населеным пункце перавысіў хуткасць больш чым на 50 км/г. У яго забралі пасведчанне кіроўцы, быў выпісаны штраф», – паведаміла прэс-сакратар павятовай камендатуры паліцыі ў Млаве Анна Паўлоўска.

Афіцэр не пацвердзіла, што гэта быў  Дональд Туск. Аднак іншыя крыніцы парталу Interia пацвердзілі, што гаворка ідзе менавіта пра былога прэмʼера Дональда Туска.

pap/эж



Дональд Туск абраны лідарам «Грамадзянскай платформы» –  буйнейшай апазіцыйнай партыі

24.10.2021 13:43
У ходзе нацыянальнага партыйнага плебісцыту за адзінага кандыдата Туска было пададзена 11 474 галасы (97% усіх галасоў).