Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС Германіі заявіла, што Лукашэнка не дабіўся сваёй мэты праз шантаж мігрантамі

10.12.2021 19:07
Бэрбок высока ацаніла ўнёсак Польшчы ў вырашэнне міграцыйнага крызісу.
      .   .
Міністры замежных спраў Германіі і Польшчы А. Бэрбок і З. Раўфота: PAP/Albert Zawada

У Польшчы з афіцыйным візітам знаходзіцца новая міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бэрбок. У Варшаве яна адзначыла, што стратэгія Лукашэнкі па дэстабілізацыі Еўрасаюза не прыносіць эфектаў. Бэрбок высока ацаніла ўнёсак Польшчы ў вырашэнне міграцыйнага крызісу.

- Мы салідарныя з Польшчай і краінамі Балтыі, якія сутыкнуліся з шантажам Лукашэнкі. Рашучая пазіцыя ЕС і санкцыі прыносяць ужо вынікі. Лукашэнка хацеў пры дапамозе нявінных людзей шантажаваць Еўропу, але пралічыўся. Мы размаўлялі пра тое, каб людзі, якія сталі ахвярай гэтай цынічнай гульні, атрымалі дапамогу.

Сітуацыя на польска-беларускай мяжы была адной з тэмаў перамоў міністраў замежных спраў Польшчыі Германіі.

IAR PR/нг