У салдата, які збег з Польшчы ў Беларусь, былі сур’ёзныя праблемы з законамі. Пра гэта ў «Твітары» напісаў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак. Ён таксама зазначыў, што салдат напісаў заяву аб звальненні са службы.
Сёння беларускія прапагандысты паведамілі, што польска-беларускую мяжу перайшоў 25-гадовы паляк Эміль Чэчка. Ён папрасіў у Беларусі прытулку. Як аказалася, малады чалавек з’яўляецца салдатам 16-й Паморскай механізаванай дывізіі, частка якой была перакінутая на ахову граніцы.
вс