Беларуская Служба

Экспарт польскай мэблі ў ЗША павялічыўся на 26 працэнтаў

18.12.2021 17:05
Агульны кошт польскага экспарту мэблі ў бягучым годзе дасягне амаль 13 мільярдаў злотых.
.    .
Мэбля. Здымак мае ілюстрацыйны характар.7089643 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлета продаж польскай мэблі ў ЗША павялічыўся на 26 працэнтаў, пра гэта сведчаць дадзеныя Польскага нацыянальнага фонду. Нагадваем, фонд дапамагаў прасоўваць польскую мэблевую прамысловасць за мяжой.

Старшыня Польскага нацыянальнага фонду Марцін Заржэцкі(Marcin Zarzecki) лічыць, што сёлетні рост з'яўляецца вынікам, у прыватнасці, удзелу польскіх кампаній у амерыканскім кірмашы High Point у Паўночнай Караліне:

- Гаворка ідзе пра 26-працэнтны рост экспарту на рынак ЗША ў гадавым вылічэнні. Зразумела цяпер самае важнае захаваць гэтую пазіцыю, каб згаданы рост меў пастаянны, а не часовы характар.

Дадзеныя аб павелічэнні экспарту апублікаваныя ў справаздачы «Экспартны прагноз на 2021 год» аўтарства B+R Studio Tomasz Wiktorski. Паводле дакументу, агульны кошт польскага экспарту мэблі ў гэтым годзе дасягне амаль 13 мільярдаў злотых.

IAR/аз