У Польшчы ў бліжэйшыя дні будзе больш паліцэйскіх патрулёў на асноўных магістралях і выездах з гарадоў. Паліцыя распачала ўзмоцнены кантроль на дарогах на Каляды.
Камісар Роберт Опас з Упраўлення дарожнага руху Галоўнай камендатуры паліцыі сказаў IAR, што вадзіцелі павінны спадзявацца больш частых праверак цягам Калядных свят, асабліва на выездах з гарадоў.
Паліцэйскі адзначыў, што галоўнае ў гэтай акцыі — каб кожны бяспечна дабраўся да месца прызначэння.
- Можа, хвілін на пятнаццаць даўжэй, але варта выдаткаваць гэты час, выязджаючы досыць рана, зніжаючы хуткасць.
Ён нагадаў, што на дарогах пануюць зімовыя ўмовы, шмат нечаканасцяў. Таму варта павялічыць адлегласць да машыны наперадзе і ехаць павольней.
Паліцыянт падкрэсліў, што ў акцыі на дарогах будуць удзельнічаць не толькі маркіраваныя патрулі, але і неабазначаныя паліцэйскія машыны, будуць выкарыстоўвацца фотарадары і беспілотнікі, а таксама запісы з камер маніторынгу.
Летась у святочныя дні ў аварыях загінуў 31 чалавек, паліцыя за гэты час затрымала больш за паўтысячы нецвярозых кіроўцаў.
ПР/юл