У пятніцу пачалася спецыяльная акцыя Польскага радыё #Murem za polskim mundurem, якая складаецца з калядных віншаванняў, калядных спеваў, а таксама гутарак з салдатамі ды афіцэрамі, з іх сем’ямі. Сёння сярод вайскоўцаў, якія ахоўваюць усходнюю мяжу Польшчы, будуць рэпарцёры Першай і Трэцяй праграмы Польскага радыё ды Радыйнага інфармацыйнага агенцтва.
Прэс-сакратар галоўнага каменданта паліцыі Марыюш Цярка падкрэсліў, што ідэя такіх трансляцый выдатна ўпісваецца ў сітуацыю, у якой праваахоўнікі выконваюць сваю місію. «Гэта фантастычная акцыя. Мы вельмі ўдзячныя, што Польскае радыё памятае пра афіцэраў, якія ў гэты час знаходзяцца на мяжы», — сказаў інспектар Цярка.
Ён дадаў, што для паліцыянтаў ды прадстаўнікоў іншых службаў на мяжы гэта будзе фантастычная магчымасць перадаць пажаданні ды пагутарыць з сем'ямі. «Пачуць голас сваіх блізкіх вельмі кранальна», — сказаў Марыюш Цярка.
Інспектар Цярка нагадвае, што Святы - час, калі сілавыя службы не могуць перастаць выконваць свае абавязкі.
- Неабходна памятаць, што, калі мы будзем дзяліцца аплаткам, у нашых дамах будзе святочная атмасфера, упрыгожаная ялінка ды і сямейныя сустрэчы, на мяжы будуць дзяжурыць паліцыянты, памежнікі і вайскоўцы.
Польскія службы ведаюць, што святы ў Беларусі пачнуцца праз два тыдні і што ў наш калядны час магчымыя правакацыі з боку рэжыму Лукашэнкі.
ПР/юл