Беларуская Служба

Пракуратура: выдадзены ордэр на арышт салдата-дэзерціра Эміля Ч.

28.12.2021 14:29
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Аляксандра Скшыняж.
Emil Cz.
Emil Cz.Białoruski Państwowy Komitet Graniczny

Паводле інфармацыі прэс-сакратара акруговай пракуратуры Варшавы Аляксандры Скшыняж (Aleksandra Skrzyniarz), ордэр на арышт мог быць выдадзены пасля таго, як суд задаволіў хадайніцтва пракурора аб часовым арышце Эміля Ч.

У сваю чаргу старшыня ваеннага гарнізоннага суда ў Ольштыне падпалкоўнік Кшыштаф Бараноўскі (Krzysztof Baranowski) паведаміў, што «23 снежня было вынесена пастанова аб часовым арышце Эміля Ч. Рашэнне не канчатковае».

На мінулым тыдні акруговая пракуратура ў Варшаве паведаміла, што рашэнне аб прад'яўленні абвінавачанняў Эмілю Ч. выдаў аддзел вайсковых спраў Беластоцкай-Паўночнай акруговай пракуратуры ў г. Беластоку. Гаворка ідзе аб здзяйсненні кваліфікаванай формы дэзерцірства, якая караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад аднаго да 10 гадоў.

Следчыя ўстанавілі, што старэйшы лейтэнант Эмиль Ч. служыў у раёне памежнага пераходу з Беларуссю ў г. Нараўка, але 16 снежня «пакінуў назначаны пост і, каб назаўсёды ўхіліцца ад службы ў войску, уцёк за мяжу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь».

Салдат Эміль Ч. уцёк на тэрыторыю Беларусі з Польшчы. У Беларусі ён расказаў у інтэрв'ю работнікам дзяржаўных медыя, што ў Польшчы вайскоўцы масава забівалі мігрантаў, а таксама валанцёраў, якія мігрантам дапамагаюць.

PAP / вх

Выкарыстоўваць кейс з Эмілем Чэчкам беларускія ўлады будуць, пакуль на гэта ёсць зваротная рэакцыя

20.12.2021 16:03
Ці выклікаюць давер словы збеглага польскага салдата пра масавыя расстрэлы на мяжы, у тым ліку і валанцёраў?