Беларуская Служба

12 іракцаў спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу

02.01.2022 08:43
Паводле звестак Памежнай аховы, у Новы год 28 чалавек спрабавалі незаконна перасекчы польска-беларускую мяжу.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Marcin Obara

Апошнія спробы перасячэння мяжы не мелі гвалтоўнага характару, - заявіла ў нядзелю прэс-сакратар Памежнай аховы Ганна Міхальска.

Прэс-сакратар паведаміла, што цягам апошніх сутак на ўчастку, што ахоўвае памежная застава ў Ліпску, група з 12 грамадзян Іраку спрабавала трапіць на тэрыторыю Польшчы. Парушальнікаў арыштавалі на мяжы.

З іншага боку, на ўчастку каля заставы Чарэмха, была пашкоджана агароджа. «Незаконнае перасячэнне мяжы там не адбывалася», — сказала прэс-сакратар.

Яна таксама паведаміла, што польскія патрулі ў ваколіцах Дубіч Царкеўных былі аслепленыя лазерам беларускімі службамі.

Паводле звестак Памежнай службы, летась пагранічнікі зафіксавалі 39,7 тысяч спроб нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

ПР/юл