Беларуская Служба

16 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

03.01.2022 08:51
Летась Памежная ахова зафіксавала 39700 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Мяжа Польшчыфота: Twitter.com/@Straz_Graniczna

На працягу мінулых сутак 16 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Памежная служба паведамляе ў Twitter, што на ўчастку каля населенага пункта Шудзялава, чацвёра замежнікаў спрабавалі прарвацца ў Польшчу, а двое чалавек у цывільным кідалі ў польскіх памежнікаў камяні і галіны дрэў.

Летась Памежная ахова зафіксавала 39700 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. У снежні такіх спробаў было 1700.

нг