Беларуская Служба

Беларуска Ганна Канавалава запусціла ў Польшчы брэнд рэчаў ручной працы Babula

04.01.2022 19:17
У Польшчы беларуска Ганна Канавалава, дачка і зяць якой палітвязні, запусціла брэнд рэчаў з казінага пуху Babula. 
  instagram- instagram.combabula_by_anna
Выява з instagram-акаўнту instagram.com/babula_by_annaФота: instagram.com

Дачку Ганны Антаніну і зяця Сяргея Ярашэвіча асудзілі па так званай справе тэлеграм-канала «Армія з народам». Абодва атрымалі па 5,5 года пазбаўлення волі ў калоніі (Антаніна — агульнага рэжыму, Сяргей — узмоцненага).

Ганна Канавалава выехала з двума унукамі-школьнікамі ў Варшаву. Каб зарабляць на жыццё ў Польшчы, жанчына і запусціла лінію вязаных вырабаў пад брэндам Babula. Асартымент рэчаў складаюць хусткі, рукавіцы, пальчаткі шкарпэткі, сукенкі, понча, накідкі.  Усе грошы з продажаў будуць ісці сям’і палітвязняў.

Паглядзець, якія прыгожыя рэчы робіць жанчына і зрабіць замову можна праз акаунт Babula ў Інстаграме.

вх