Беларуская Служба

У Польшчы былі выяўленыя 193 выпадкі амікрон-штама каранавіруса

10.01.2022 19:32
Амікрон можа быць таксама смяротна небяспечны, перасцерагае прэс-сакратар польскага Мінздароўя Войцех Андрусевіч.
A- .
Aмікрон-штам каранавіруса.geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Да гэтай пары ў Польшчы былі выяўлена 193 выпадкі амікрон-штама каранавіруса. Гэта рост на 7-8 працэнтаў за апошнія сем дзён, заявіў прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч. Паводле палітыка, гэта сведчыць пра тэмпы распаўсюджвання згаданай мутацыі каранавіруса.

Найбольшая колькасць выпадкаў інфекцыі амікронам была зафіксаваная ў Паморскім ваяводстве – 62 і ў Мазавецкім ваяводстве – 53 інфекцыі.

Амікрон можа быць таксама смяротна небяспечны. Паводле Войцеха Андрусевіча, у Польшчы былі пацверджаныя, як мінімум, два выпадкі смерці пацыентаў, заражаных амікронам. Абодва пацыенты не былі прывітыя супраць COVID-19.

PAP/аз

Каляды і Новы год пад знакам амікрона

24.12.2021 12:07
Навукоўцы плануюць распрацаваць «універсальны» прэпарат другога пакалення, які будзе абараняць не толькі ад SARS-CoV-2, але і ад іншых каранавірусаў.