Беларуская Служба

Памежная служба Польшчы: З 24 лютага ў Польшчу з Украіны прыехала амаль 1,9 млн чалавек

16.03.2022 09:32
Толькі ўчора польска-ўкраінскую мяжу перасеклі 66 600 уцекачоў з Украіны. Гэта, перш за ўсё, маці з дзецьмі.
    -   .
Уцекачы з Украіны на польска-ўкраінскім памежным пункце Медыка. PAP/Darek Delmanowicz

З 24 лютага, гэта значыць з моманту ўварвання Расіі ва Украіну, у Польшчу з’беглі 1 893 000 уцекачоў, паведамляе Памежная служба. Толькі ўчора польска-ўкраінскую мяжу перасеклі 66 600 чалавек. Гэта на 7 працэнтаў менш у параўнанні з панядзелкам.

Найбольш бежанцаў перасякае памежны пераход у Медыцы – 20 600 чалавек, у Дарагуску – 9 700, у Карчовай – 9 600 чалавек. Сёння да 07.00 з Украіны ў Польшчу прыбылі 13 600 уцекачоў з Украіны.

IAR /аз

Польскае МУС: Бежанцы з Украіны могуць скарыстацца бясплатным транспартам у Германію

13.03.2022 18:07
«Калі нехта не хоча заставацца ў Польшчы, у яго ёсць план ехаць далей – мы ствараем такую магчымасць», – заявіў віцэ-міністр Павел Шэфернакер.

Украінскія ўцекачы змогуць карыстацца ў Польшчы бясплатнай медыцынскай апекай

14.03.2022 12:45
Гэта, між іншым, прадугледжвае, адмысловы закон, які ў выходныя падпісаў прэзідэнт Польшчы.