Беларуская Служба

Палякі развітваюцца з выдатным кампазітарам Кшыштафам Пэндарэцкім

29.03.2022 10:28
Некалькі гадоў таму брытанская штодзёнка «The Guardian» назвала яго найвялікшым сучасным польскім кампазітарам.
Кшыштаф Пэндарэцкі Autorstwa Secretaría de Cultura de la Nación - Krzysztof Penderecki dirigió a la Orquesta Sinfónica Nacional, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=88736640

Палякі развітваюцца з адным з найбольш выдатных польскіх кампазітараў – Кшыштафам Пэндарэцкім (Krzysztof Penderecki). Творца і педагог пайшоў з жыцця 29 сакавіка 2020 года на 86-м годзе жыцця, але з-за пандэміі пахавальная цырымонія была адкладзеная.

«Кшыштаф Пэндарэцкі быў «маяком» для многіх музыкаў», – лічыць дырыжор і кіраўнік аркестра Sinfonietta Cracovia Юрэк Дыбал(Jurek Dybał):

-Як быць выдатным чалавекам – мастаком, гуманістам – гэта менавіта паказваў прафесар Пэндарэцкі.

Пахавальная цырымонія мае дзяржаўны характар. Удзел у ён возьме прэзідэнт Анджэй Дуда. Урна з прахам кампазітара будзе змешчаная ў Нацыянальным пантэоне ў Кракаве – месцы спачыну найвыдатнейшых творцаў нацыянальнага мастацтва, культуры і навукі ў падвалах касцёла св. Пятра і Паўла.

Кшыштаф Пэндарэцкі быў кампазітарам, дырыжорам, музычным педагогам, ганаровым членам важнейшых мастацкіх і навуковых акадэмій свету, а таксама ганаровым доктарам 39 універсітэтаў і кавалерам Ордэна Белага Арла. З 1970-х гадоў ён кіраваў сімфанічнымі аркестрамі ў Польшчы, а таксама ў Еўропе, ЗША і Азіі. Некалькі гадоў таму брытанская штодзёнка «The Guardian» назвала яго найвялікшым сучасным польскім кампазітарам.

IAR/аз