Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што гэтак званы Сувалкскі калідор зʼяўляецца важным стратэгічным пунктам для Польшчы і НАТА, які ахоўваюць Войска Польскае і сілы Альянсу. Сайт Politico назваў гэты рэгіён самым небяспечным у ваенным плане ў свеце. Гэта гіпатэтычны сухапутны «калідор» даўжынёй каля 100 кіламетраў, які мог бы злучыць тэрыторыю Беларусі з Калінінградскай вобласцю Расіі.
Кіраўнік польскага ўрада нагадаў, што ў раёне Сувалксага калідора размясціліся міжнародныя сілы НАТА. Маравецкі адзначыў, што галоўнай стратэгіяй Альянсу зʼяўляецца стрымліванне патэнцыйнага агрэсара.
«Польшча зʼяўляецца членам самага магутнага ваеннага альянсу ў гісторыі свету. Я не думаю, што Расія адважыцца падняць руку на наймацнейшы саюз», – ацаніў прэмʼер-міністр.
Партал Politico прызнаў Сувалкскі калідор адным з першых пунктаў, па якіх Расія ўдарыць, калі вайна ва Украіне перакінецца на іншыя еўрапейскія краіны.
Гэты раён знаходзіцца недалёка ад Аўгустова, Сувалкаў і Сейнаў, праз якія праходзіць 100-кіламетровая польска-літоўская мяжа. Гэты калідор злучае тэрыторыю краін Балтыі з Польшчай і астатнімі краінамі НАТА і адначасова аддзяляе Беларусь ад Калінінградскай вобласці, якая належыць Расіі.
IAR/яс