Беларуская Служба

Памежная ахова: 75 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы польскую мяжу

05.08.2022 11:30
Памежная служба паведаміла, што ўчора польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 75 чалавек. Гэта былі, у тым ліку, грамадзяне Марока і Гвінеі.
Ілюстрацыйны здымакhttps://twitter.com/Straz_Graniczna

Найбольшая група — 31 іншаземец — спрабавала перасекчы мяжу ў раёне Белавежскага паста. Афіцэры таксама затрымалі 2 памагатых мігрантаў. Гэта былі грамадзяне Малдовы і Украіны, якія збіраліся перавезці 20 чалавек.

Супрацоўнікі паліцыі з Губіна затрымалі чатырох нелегальных мігрантаў з Сірыі, якіх грамадзянін Грузіі перавозіў на легкавым аўтамабілі ў бок Германіі.

Грамадзян Сірыі перадалі супрацоўнікам памежнай службы з для вынясення рашэнняў аб дэпартацыі. Грузіна абвінавацілі ў садзейнічанні незаконнаму перасячэнню мяжы, за што яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Суд арыштаваў яго на тры месяцы.

PAP