«Злачынная дамова» – так называецца новая выстава Інстытута нацыянальнай памяці пад адкрытым небам. Афіцыйнае адкрыццё выставы адбылося ў панядзелак на плошчы Гувера на Кракаўскім прадмесці ў Варшаве.
Выстава была падрыхтаваная Варшаўскім аддзяленнем Інстытута нацыянальнай памяці напярэдадні 83-й гадавіны падпісання Пагаднення аб ненападзе паміж Савецкім Саюзам і Германскім Рэйхам, дзеянне якога было падоўжана сакрэтным пратаколам. Ён вядомы як пакт Рыбентропа-Молатава.
Дырэктар філіяла IНП у Варшаве прафесар Ежы Эйслер тлумачыць, што гэтай выставай Інстытут хацеў прыцягнуць увагу да глабальнага кантэксту савецка-германскага пакта:
-Мы зразумелі, што гаворачы пра Польшчу мы павінны казаць пра Еўропы ў тагачасным свеце. Мы хацелі паказаць міжнародны кантэкст. Польшча прысутная ў размове Рыбентропа і Молатава са Сталіным найперш у Маскве, а потым падчас візіту Молатава ў Берліне.
Экспазіцыя ўключае ў сябе тэксты, якія тлумачаць прычыны і наступствы падпісання пакта, а таксама надзвычай багаты і цікавы графічны пласт.
ав