Беларуская Служба

Польшча заслугоўвае Нобелеўскай прэміі, лічыць уплывовы ўкраінскі дыпламат

23.08.2022 17:31
Юрый Шчарбак лічыць геніяльнай ідэю былой амбасадар ЗША ў Польшчы па гэтай справе.
Бежанцы з Украіны twitter.com/Straz_Graniczna

Польшча заслугоўвае Нобелеўскай прэміі міру за дапамогу Украіне падчас вайны, пазітыўнае стаўленне да ўкраінскага народа і выдатныя намаганні для перамогі Кіева, лічыць украінскі дыпламат і палітык Юрый Шчарбак.

На яго думку, гэтая ініцыяваная Пуціным вайна супраць Украіны з'яўляецца пачаткам Трэцяй сусветнай вайны, якая можа скончыцца ядзернай вайной і знішчэннем свету.

Што тычыцца ролі заходніх партнёраў, у прыватнасці Польшчы, дыпламат ацаніў, як геніяльную ідэю былой амбасадар ЗША ў Польшчы Джорджэт Масбахер аб тым, што Польшча заслугоўвае Нобелеўскай прэміі міру за бескарыслівую дапамогу Украіне і ўкраінцам, якія пакутуюць ад расійскай агрэсіі.

PRDZ/dad/аз